06 лютого 2012

Тэгі непатрэбныя

Мне тут прыйшло ў голаву, што спецыяльнай падтрымкі цэтлікаў тэгаў не трэба, калі ёсць пошук па блозе. Калі вельмі хочацца ахарактэрызаваць свой пост, дык можна напісаць тэгі адразу ж пасля тэксту, напрыклад, пісаць іх пасля знака #. Чаму не? Той, хто захоча, зможа пашукаць па слову #тегі.

Тэгі маюць сэнс, калі адсутнічае паўнавартасны пошук (бо іх рэалізацыя будзе працаваць значна хутчэй). Але калі пошук ёсць… то навошта гэта папярэдняя аптымізацыя?

Усё больш упэўнююсь, што мне падабаецца SuperSimple blog script, на якім працує гэты мой блог. Трэба толькі нешта зрабіць, каб каментары не былі ў новым акне (JavaScript трэба выпільваць), і ўвогуле прыўкрасна будзе.

0 коментарів | Коментувати