04 квітня 2014

Пра Мазілу і Брэндана Эйка

Зараз шмат хто кажа пра Брэндана Эйка. І я скажу.

Ён казаў: «Я лічу, што я найлепшы чалавек для гэтай работы, і я раблю работу» (I think I am the best person for the job and I’m doing the job). А ці так гэта насамрэч? Генеральны дырэктар — гэта ў першую чаргу не той, хто піша код. Я паверу, што ён цудоўны праграміст. Але дырэктар — гэта той, хто кіруе людзьмі. І ці змог бы ён добра кіраваць Мазілай, калі значная частка суполкі яго не падтрымлівае і яму не давярае?

Тут некаторыя людзі лічаць, што гэта пачатак таталітарызма. Але ці так гэта сапраўды? Мне здаецца, што тут усё прасцей: чалавеку не давяралі, і таму ён не мог быць добрым дырэктарам. Просто ён дрэнна падыходзіць да гэтай работы.

У любым выпадку, параўнанні з Савецкім Саюзам адназначна недарэчныя. Ніхто яго нікуды не высылаў — і не збіраецца, усе могуць свабодна абмяркоўваць гэтае пытанне — і ёсць людзі, якія падтрымлівалі яго. Проста іх выявілася значна менш.

0 коментарів | Коментувати