27 грудня 2013

Капітэль

ІМХА адзіны нармальны спосаб атрымаць капітэль і семантычную разметку — гэта H<span class="small-caps">ELLO WORLD</span>, а для .small-caps падгрузіць шрыфт, дзе ўсе літары замяніць на капітэль (праўда, асноўны шрыфт таксама давядзецца падгружаць, бо няма гарантыі, што карыстальніцкі будзе нармальна выглядаць з вашай капітэллю). Мінус такога падыхода відавочны — карыстальніку трэба будзе пампаваць два шрыфты.

Але іншыя варыянты яшчэ горшыя. H<span style="font-variant: small-caps;">ello world</span> (Hello world) дрэнна выглядае (бо ў 99% рыскі ў капітэлі будуць вужэйшыя, ніж у іншым тэксце), а Hᴇʟʟᴏ ᴡᴏʀʟᴅ — гэта не семантычная разметка (ды й кірыліцы няма).

Думаю, карыстацца капітэллю мэтазгодна толькі тады, калі яна сапраўды вельмі-вельмі патрэбная (напрыклад, у лінгвістычным тэксце, дзе шмат глос), і рабіць яе трэба менавіта асобным шрыфтом (тады чытачы ў старых браўзэрах убачаць проста вялікія літары — а гэта прыймальны варыянт).

0 коментарів | Коментувати