12 жовтня 2013

Няма ліцэнзіі «проста Creative Commons»

Creative Commons — гэта агульная назва для вялікай колькасці розных несумесных ліцэнзій. Ёсць вольныя ліцэнзіі (CC0, CC-BY[-SA]); ёсць адносна прыймальныя, якія дазваляюць выкарыстоўваць як заўгодна ў некамерцыйных мэтах (CC-BY-NC[-SA]); а ёсць такія, што забараняюць творчае пераасэнсаванне прадукта, бо аўтар бачыць у вас толькі спажыўца (CC-BY[-NC]-ND[-SA]).

Таму тэкст «даступна пад ліцэнзіяй Creative Commons» не значыць амаль нічога! Трэба заўсёды дадаваць, пад якой менавіта з ліцэнзій Creative Commons распаўсюджваецца тэкст.

0 коментарів | Коментувати